Индустриальная вертикаль
Д14. Нейминг
Д14-07 Аліварыя КРАЎТ
Номинация: Д14. Нейминг

Код работы: Д14-07

Название работы: Аліварыя КРАЎТ

Рекламируемый Продукт: Аліварыя КРАЎТ
Аліварыя — вялікі піўны брэнд. Партфель — традыцыйныя лагеры.

Задача

Дадаць у лінейку нешта ўнікальнае.

Павысіць імідж брэнда як сучаснага, інавацыйнага і адкрытага да эксперыментаў.

Эксперымент першы

Зварыць эксперыментальны крафт.

Замест арыентацыі на аб’ёмы засяродзіцца на стварэнні ўнікальнага спажывецкага досведу.

Эксперымент другі «Брэндынг»

Нэймінг суббрэнда — КРАЎТ. Неалагізм з наўмыснай памылкай. І нашай беларускай Ў. А знак над ёй ператварыўся ў сонца — сімвал пачатку новай гісторыі ў жыцці брэнда. Дызайн. Банка як арт-аб’ект. Калаж на стыку беларускага фальклору і сусветнага мастацтва. Этна-авангард!

Эксперымент трэці «Камунікацыя»

Без традыцыйнай налівайкі. Смела. Незвычайна. З павагай да традыцый, але трохі крэйзі. А на вуліцах гарадоў з’явіліся рэкламныя борды з выявамі лагатыпу ды новых слоікаў.

Вынікі эксперыментаў

Крафтавы КРАЎТ выклікаў сур’ёзны ажыятаж — літаральна злятаў з паліц. А сацыяльныя сеткі задаваліся адным пытаннем: Дзе знайсці КРАЎТ?

А што далей? НЕШТА НЕЗВЫЧАЙНАЕ.