Креативные инновации
КИ32. Local Insight
КИ32-06 10 000 крокаў
Номинация: КИ32. Local Insight

Код работы: КИ32-06

Название работы: 10 000 крокаў

Рекламируемый Продукт: Аліварыя 0
Як прымусіць людзей не проста спачуваць бяздомным жывёлам, а рэальна дзейнічаць? Мы знайшлі ідэальны інсайт: аб'ядналі трэнд актыўнасці на 10 000 крокаў і рэальную патрэбу сабак у пітомніку рухацца. Хвастатым патрэбны вы і ваша ўвага, а вам – сябр для прагулкі.

Так у рамках кампаніі «Дабро разам» нарадзіўся спецпраект брэнда «Аліварыя 0» і цэнтра «DalaiLapa» – «10 000 крокаў разам з сябрам». Мы запусцілі ахопную рэкламу ў сетцы, зрабілі зручны лэндынг і кол-цэнтр. А на месцы ўсё было падрыхтавана да дробязяў: адмысловыя інструктары, фірмовы мерч, смачныя ласункі для сабак і распрацаваныя намі маршруты.

А далей пачыналася самае цікавае – тое самае «Дабро Разам». Сабакі гулялі, сацыялізаваліся, лічылі птушак, палявалі на палку, смачна елі і проста глядзелі ў вочы. На фінішы кожнага вандроўцу чакаў заслужаны рэлакс – халоднае «Аліварыя Безалкагольнае».

Кампанія імкліва стала вірусным феноменам! Мы атрымалі тысячы лайкаў, рэпостаў і каментароў, мільёны праглядаў ад блогераў і магутную хвалю абмеркаванняў у Threads. Але самыя галоўныя лічбы – гэта сотні наведвальнікаў у прытулку, мільёны вілянняў хвостом, бе́зліч радаснага брэху. Лета стала лепшым у жыцці гэтых сабакаў.

Кожны крок мае значэнне. «Дабро разам». «Аліварыя 0».