Креативные инновации
КИ15. Community Building
КИ15-01 Дабро разам
Номинация: КИ15. Community Building

Код работы: КИ15-01

Название работы: Дабро разам

Рекламируемый Продукт: Аліварыя 0
«Аліварія 0» – лідар катэгорыі безалкагольнага піва ў Беларусі. Але нам хацелася большага. Не проста быць любімым напоем. А быць брэндам, які яднае. Аснова нашага пазіцыянавання гучыць так: УНЁСАК КОЖНАГА ВАЖНЫ. І мы падумалі… А давайце разам дапаможам тым, хто сам не можа папрасіць пра гэта? Так з’явілася ініцыятыва «Дабро разам».

А давайце выпусцім банкі з коцікамі і сабачкамі? Выпусцілі. А давайце частку грошай з кожнай пакупкі накіруем на дапамогу жывёлам. Знайшлі магчымасць і зрабілі. А давайце пакажам людзям, як расце іх агульнае дабро. Так на банке з’явіўся QR-КОТ, які вёў на лэндынг з лічыльнікам. А давайце падтрымаем тых, хто кожны дзень ратуе хвосцікаў? Так з’явіліся нашы добрыя справы: дапамога прытулкам, валанцёрам і ініцыятывам. А потым мы падумалі: а чаму б не пайсці гуляць? Разам з «DalaiLapa» запрасілі людзей гуляць з сабакамі з прытулку. 10 000 крокаў – неабходная актыўнасць для чалавека, плюс прагулка, увага і радасць для сабакі.

Так 150 000 беларускіх рублёу ператварыліся ў дапамогу, больш за 10 000 чалавек – у вялікую супольнасць, а тры дзясяткі арганізацый – у яшчэ большую колькасць добрых спраў. Але галоўнае адбылося паміж усімі гэтымі лічбамі. Людзі проста сталі рабіць ДАБРО РАЗАМ. Для бяздомных хвосцікаў.

Вынікі:

• Павелічэнне аб’ёму продажаў на 32% за перыяд кампаніі (чэрвень — ліпень 2026) у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года.

• Павелічэнне долі ўнутры катэгорыі на 24,23%, што адпавядае росту ў сегменце безалкагольнага піва на 0,3 п.п. (працэнтных пунктаў). Пры гэтым доля асноўных канкурэнтаў знізілася.

• Сумарны ахоп дыджытал-кампаніі склаў 2,38 млн рэальных карыстальнікаў, зафіксавана больш за 68 тыс. узаемадзеянняў з кантэнтам.